Рэканструкцыя падзей па звестках з бартавога камп’ютара беспілотнай машыны Google

У горадзе Маунцін-В’ю (Каліфорнія, ЗША) беспілотная машына Google на базе ўседарожніка Lexus трапіла ў ДТЗ з пацярпелымі, распавёў на Medium дырэктар праграмы беспілотных машын Google Крыс Амсан.

Беспілотная машына спынілася на скрыжаванні перад светлафорам, ззаду ў яе на хуткасці 30 км/г ўрэзалася іншая машына. Тры пасажыры беспілотнай машыны атрымалі лёгкія траўмы.

Пасажырам беспілотнай машыны не спатрэбілася шпіталізацыя. Кіроўца аўто, што ўрэзалася ў яе, скардзіцца на болі ў спіне і шыі.

Як паказала рэканструкцыя падзей, атрыманая дзякуючы бартавому камп’ютару беспілотнай машыны, у аўто, што ўрэзалася ў яе, было дастаткова часу, каб затармазіць. Google сцвярджае, што няма прычын лічыць, што аварыя адбылася па віне беспілотнага аўто.

Google праводзіць тэсты беспілотных машын ужо шэсць год — як на базе аўто іншых кампаній, так і на сваіх уласных машынах. За гэты час было зафіксавана 14 аварый з іх удзелам. Як сцвярджае Google, ва ўсіх выпадках вінаватымі былі не беспілотныя машыны, пацярпелых раней не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?