Зборачная лінія Volkswagen (месца не звязанае з інцыдэнтам). Фота: DPA

Зборачная лінія Volkswagen (месца не звязанае з інцыдэнтам). Фота: DPA

На заводзе Volkswagen пад горадам Касель (Германія) канвеерны робат нанес смяротную траўму 21-гадоваму супрацоўніку, паведамляе Financial Times.

Двое рабочых наладжвалі канвеернага робата. З невядомых прычын робат ударыў аднога з мужчын у грудзі і прыціснуў да металічнай пліты. Мужчына памёр ад атрыманых траўм.

Пракуратура пачала расследаванне здарэння. Пакуль невядома, ці была яго прычынай непаладка робата альбо неасцярожнасць супрацоўнікаў. Volkswagen сцвярджае, што робат адносіўся да апошняга пакалення лёгкіх робатаў-памочнікаў, што працуюць побач з людзьмі на канвееры, і не меў тэхнічных дэфектаў.

Здарэнні з удзелам робатаў, сцвярджае Financial Times, рэдкія на заходніх заводах, бо робаты такога тыпу трымаюцца ў адмысловых клетках дзеля прадухілення траўм людзей. Паведамляецца, што ў час здарэння пацярпелы знаходзіўся ўнутры клеткі. Яго калега знаходзіўся па-за клеткай і не пацярпеў.

Тым не меней, здарэнні з удзелам робатаў здараюцца рэгулярна. Першы выпадак забойства робатам чалавека зафіксаваны ў 1971 годзе. Тады зламаны робат скінуў рабочага завода Кавасакі ў драбілку, чалавек не выжыў. Шкодзяць людзям (праз няспраўнасці ці па віне людзей) не толькі прамысловыя робаты. Напрыклад, у лютым невялічкі хатні робат-пыласос напаў на карэянку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?