Старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі выказаўся з нагоды падпісання дамовы аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Аліварыя».

— Наша сінэргія можа даць добры вынік для «Аліварыі» і БАТЭ. Наша каманда маладая. А «Аліварыя» нацыянальны брэнд. Нават калі праязджаеш міма прадпрыемства, цікава на яго паглядзець. Чуў, што на завод прыязджалі нашчадкі графа Чапскага. Ха! Я сам амаль як Чапскі. Пра прозвішча цяпер, вядома. Не хачу шмат казаць пра здаровы лад жыцця. Магчымасці, якія даюць піўныя кампаніі, дазваляюць выхоўваць густ у спажыўцоў. Культура піцця павінна будавацца менавіта праз такі прадукт. «Аліварыя» прадстаўляе вядучы сусветны брэнд — «Карлсберг». Калі ў такіх партнёраў, як мы, з'яўляюцца агульныя задачы, з'яўляюцца і агульныя магчымасці. Калі на нашым сайце, стадыёне і шмат дзе яшчэ з'явіцца імя брэнда «Аліварыя», павага да клуба павялічыцца. Хачу, каб гэта адбылося і ў партнёраў.

— Ці будзе БАТЭ выкарыстоўваць на святкаваннях замест шампанскага піва?

— Дай бог, каб былі магчымасці. Усім так надакучылі тытулы БАТЭ. Думаю, такім чынам нададзім святкаванню нешта новенькае. Футбалісты і так ужываюць піва. Цяпер гэта яшчэ і прыемны абавязак.

— Наколькі складана знайсці партнёра ў крызісныя часы?

— Калі прааналізуеце ліст нашых партнёраў, то пераканаецеся, што з намі супрацоўнічаюць моцныя кампаніі. Вядомыя брэнды. Прыемна, што прыйшоў такі партнёр. Акрамя фінансавага складніка гэта яшчэ і прыўносіць рысачку да нашага іміджу. Калі я кажу пра піва, не забываю пра футбол. Цяпер з'яўляецца прыемная магчымасць ужыць гэты напой на матчах з элітнымі супернікамі ў самых рэйтынгавых турнірах.

— Ці будуць частаваць журналістаў на матчах БАТЭ півам?

— Я разумею, чаму вы спыталі. БАТЭ адзін з нямногіх клубаў, якія ствараюць для прэсы ўсе ўмовы. Вядома, я часам магу нешта сказаць. Часам, жорстка, востра, але мы ветліва ўсіх прымаем. Няшмат клубаў, дзе частуюць журналістаў. Калі можна піць піва на стадыёне, чаму нельга ў ложы прэсы? Пытанне толькі ў тым, бясплатным будзе бар ці не. Ха! Часам вы пішаце так, што менавіта журналісты нам павінны прыплачваць, што прыходзяць на стадыён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?