У заключным матчы групавога раўнда на чэмпіянаце Еўропы ў групе «F» зборная Літвы перамагла Сербію з лікам 73:72 і заняла 2-е месца.
Такім чынам, Літва і будзе супернікам Беларусі ў чвэрцьфінале.
Матч пройдзе 24 чэрвеня.
Іншыя пары: Іспанія — Чарнагорыя, Францыя — Расія, Турцыя — Сербія.
Пераможцы чвэрцьфіналаў таксама атрымаюць права гуляць у кваліфікацыйным турніры да Алімпіяды ў Рыа. Атрымае допуск і зборная, што зойме 5-е месца.