Актывісты руху «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі і Сяргей Мацкойць, затрыманыя ў Мінску 19 чэрвеня, пакараныя адміністрацыйным арыштам на дзесяць і пяць сутак адпаведна. Такое рашэнне прыняў 22 чэрвеня суд Мінскага раёна, паведаміла грамадская актывістка Вольга Нікалайчык, якая прысутнічала на пасяджэнні.

Вінярскі і Мацкойць прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). 

Рашэнне па адміністрацыйнай справе яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, які таксама быў затрыманы ў мінулую пятніцу, будзе вынесенае 23 чэрвеня. Да заўтрашняга пасяджэння суда яго адпусцілі дадому.

Нагадаем, Максім Вінярскі, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў былі затрыманыя вечарам 19 чэрвеня каля супермаркета «Гіпа» на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову» (гомельскі апазіцыянер Юрый Рубцоў 28 мая быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі, «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення). Да суда затрыманыя знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?