Пра гэта былы міністр міжнародных адносін Славацкай Рэспублікі, палітычны аналітык Павал Дэмэш заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода.

«Для мяне незразумела, як гэты чалавек [Мікола Статкевіч] у тых умовах, у якіх ён знаходзіцца апошнія пяць гадоў, здольны жыць і быць верным таму, у што ён верыць. Для звычайнага чалавека вельмі складана зразумець, якая ўнутраная сіла павінна быць, каб чалавек мог існаваць у такіх жахлівых умовах. (…) Я вельмі схільны думаць, што Лукашэнка выпусціць яго перад сваёй паездкай да Папы Рымскага ў верасні гэтага года альбо адразу пасля яе. Мы зь Міколам аднагодкі. Вельмі спадзяюся, што мы адзначым наша 60-годдзе разам», — сказаў Дэмеш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0