ЗША змогуць пастаўляць газ ва Украіну і ў іншыя еўрапейскія краіны праз два гады. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве заявіў сенатар Джон Маккейн.
фота з фэйсбука прэзідэнта Украіны
На думку Маккейна, залежнасць Еўропы ад расійскага газу стала асноўнай перашкодай узмацнення санкцый.
У першым квартале гэтага года Украіна атрымлівала расийскі газ са зніжкай у 100 даляраў на тысячу кубаметраў. Зніжка была прадастаўлена за кошт экспартнай пошліны ў адпаведнасці з «зімовым пакетам», узгодненым восенню 2014 пасля перамоваў з удзелам прадстаўнікоў Еўракамісіі.
Тэрмін дзеяння «зімовага пакета» скончыўся 31 сакавіка, але ўрад Расіі прадаставіў аналагічную зніжку і на другі квартал.





