Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка папрасіў Канстытуцыйны суд ацаніць канстытуцыйнасць закона аб пазбаўленні Віктара Януковіча звання прэзідэнта Украіны, каб закон было нельга абскардзіць у будучыні, патлумачылі ў яго адміністрацыі.
«Звярнуўшыся ж у КС з запытам аб канстытуцыйнасці рашэння Вярхоўнай Рады, прэзідэнт зрабіў цалкам відавочны юрыдычны ход, абгрунтаваны неабходнасцю быць упэўненым, што ў будучыні гэты закон не зможа быць абскарджаны ў любым судзе — ні ва Украіне, ні за мяжой. Мы ўпэўненыя, што пасля рашэння Канстытуцыйнага суда такое абскарджанне стане ўжо немагчымым», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Віталь Кавальчук.
Паводле канстытуцыі Украіны, званне прэзідэнта з'яўляецца пажыццёвым для ўсіх кіраўнікоў краіны. Выключэнне складаюць выпадкі, калі кіраўнік дзяржавы спыніў свае паўнамоцтвы ў выніку імпічмэнту.
Януковіч не падвяргаўся імпічменту, прэзідэнцкіх паўнамоцтваў яго пазбавіла Вярхоўная рада пасля таго, як ён збег у Расію. Ва ўкраінскім парламенце гэтае рашэнне тлумачылі тым, што Януковіч фактычна «самаўхіліўся» ад прэзідэнцтва.
Закон аб пазбаўленні Януковіча звання прэзідэнта, падпісаны Парашэнкам, уступіў у сілу 17 чэрвеня.





