Мы — дваране
Жанр: камедыя, драма
Рэжысёр: Гары Алазракі
У ролях: Гансала Вега, Луіс Херарда Мендэс, Карла Сауза, Хуан Пабла Хіль, Яніс Герэра, Карлас Гаскон, Марыа Хадад, Мары Пас Мата.
Мексіка, 108 хв.
Адзнака: 7, 5

Багаты бізнэсмен з Мехіка Герман Нобль хвалюецца з-за таго, што яго трое дарослых дзяцей — Хаўер, Барбара, і Карлас — не робяць нічога карыснага ў сваім жыцці. Яны рана засталіся без маці, і Герман шмат гадоў не закранаў тэму працы, бо баяўся іх непакоіць. Але цяпер, калі Хаўер бавіць час з сябрамі і прыдумляе тупыя ідэі для бізнэсу, Барбара збіраецца замуж за балабола без грошай, а Карласа выключылі з універсітэта за сувязі з выкладчыцамі, Геман вырашыў правучыць дзяцей.

Малады максікансы рэжысёр Гары Алазракі для свайго рэжысёрскага поўнаметражнага дэбюта абраў беспройгрышны варыянт — класічны камедыйны сюжэт.

Найперш ён адсылае да стужкі Луіса Бунюэля «Вялікі гуляка» 1949-га. Праўда, там на шыі ў багацея сядзіць вялікае сямейства, а вызваляць яго ад несумленных родных і чаркі даводзіцца ўласнаму адвакату падобным спосабам, якім Герман вырашае вучыць жыццю ўласных дзяцей. Сябар Германа і партнер па бізнэсе Анвар з ім за адно: разам яны імітуюць арышт маёмасці і банкрутства кампаніі, у выніку чаго сям'я застаецца без сродкаў. Дзеці вымушаныя жыць па-іншаму — бесклапотнаму існаванню «залатой моладзі» прыходзіць канец. Гэтая падзея кардынальна змяняе іх стаўленне да людзей і жыцця.

Стужка была намінаваная на мексіканскую кінапрэмію «Арыэль»-2014 за найлепшы адаптаваны сцэнар. Выканаўца галоўнай жаночай ролі Карла Сауза атрымала некалькі ўзнагарод за ролю Барбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?