У Беларусі шануюць і берагуць адсутнасць праблем ва ўзаемаадносінах прадстаўнікоў розных канфесій, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам 20 чэрвеня ў Мінску.

president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што патрыярх Кірыл неаднаразова прыязджаў у Беларусь, а ў гэты раз наведае поўдзень краіны, дзе пражывае шмат каталікоў [Кірыл наведае заўтра Брэст]. «Праваслаўе і там, на заходніх межах нашай краіны, як ніколі магутна. Каталікі і праваслаўныя жывуць вельмі мірна, у нас няма ніякіх адзін да аднаго прэтэнзій, - цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Мы стараемся дапамагчы адным і іншым, каб людзям было зручна і каб кожны знайшоў сваю дарогу да храма».

«Я не бачу ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах нашых вернікаў. Мы гэта вельмі цэнім і будзем берагчы, наколькі гэта магчыма», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, канфлікт ва Украіне пачаўся менавіта з расколу ў царкве.

«Калі былі адданыя духоўныя каштоўнасці, калі яны сталі таптацца. Усё гэта перайшло ў плоскасць ўжо ваеннага супрацьстаяння», - сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?