kurier.at
Як мінімум тры чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі пасля таго, як уседарожнік на хуткасці больш за 100 км/г урэзаўся ў натоўп пешаходаў на плошчы ў аўстрыйскім Грацы.
Колькасць пацярпелых у выніку інцыдэнту ацэньваецца ў 34 чалавекі, стан шасці з іх, як паведамляецца, крытычны. У паліцыі паведамілі, што кіроўца аўтамабіля затрыманы, аднак падрабязнасці, што здарылася прывесці адмовіліся.
У той жа час аўстрыйскія СМІ сцвярджаюць, што кіроўца накіраваў аўтамабіль у натоўп наўмысна. Па дадзеных журналістаў, пасля гэтага ён выбраўся з машыны і накінуўся на мінакоў з нажом. Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.
У момант ДТЗ на плошчы праходзіла мерапрыемства, прысвечанае гран-пры Формулы-1, што праходзіць у гэтыя выхадныя ў Грацы.