На кветкавае афармленне, закупку, ўстаноўку, прывядзенне ў парадак малых архітэктурных формаў арганізацыямі гандлю і грамадскага харчавання Мінска выдаткавана больш за 3 мільярды рублёў (каля $200 тысяч).
Такія дадзеныя агучыў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Вазнішчык.
Больш за ўсіх на азеляненне і кветкавае афармленне сваіх аб'ектаў раскашэліўся «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт») - 274 мільёны рублёў. Таксама чыноўнік пахваліў універмаг «Беларусь», Камароўскі рынак, ГУМ, ЦУМ.
«Выяўляюцца адзінкавыя арганізацыі, якія праігнаравалі даручэнне і фармальна паставіліся да кветкавага афармлення сваіх аб'ектаў. Прыкладам такіх прадпрыемстваў з'яўляецца сетка «Рублёўскі», — абурыўся Вазнішчык.