Справай аб кампенсацыі ахвярам малайзійскага Boeing, па якім могуць прыцягнуць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, займаецца адвакацкае бюро, якое падавала падобны пазоў супраць лівійскага лідара Муамара Кадафі.

Справа супраць расійскага прэзідэнта можа каштаваць яму сотняў мільёнаў фунтаў і больш. А актывы Пуціна могуць быць замарожаныя, калі кампенсацыя не будзе выплачана.

Самалёт Boeing 777, якi ажыццяўляў рэйс MH17 (Амстэрдам - Куала-Лумпур), пацярпеў крушэнне 17 ліпеня 2014 у Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?