Сярэдняя тэмпература на гэтым тыдні ў Беларусі будзе на 2-4 градусы ніжэйшай за норму. Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«У Беларусь прыйдзе халаднаватае надвор'е. Паўднёвыя вятры зменяцца на паўночныя, і ў нашу краіну пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот.

Сярэдняя тэмпература будзе на 2—4 градусы ніжэйшай за норму», — растлумачыў Дзмітрый Рабаў.

У аўторак ноччу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе, у асноўным, вызначаць франтальны раздзел, днём у многіх раёнах адчуецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у больш халоднай паветранай масе. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, моцныя залевы.

Днём у некаторых раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе да плюс 16. Днём будзе 17—23 градусы цяпла.

У сераду ноччу ў некаторых раёнах Віцебскай вобласці, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-12 градусаў цяпла. Днём прагназуецца 14-20 градусаў вышэй за нуль, па поўдні - да плюс 22.

«З чацвярга і да канца тыдня надвор'е будзе вызначаць цыклон над Балтыйскім морам.

У краіну будуць паступаць больш вільготныя і па-ранейшаму халаднаватыя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы», — расказаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

Будзе пераважна без ападкаў у чацвер, толькі днём месцамі па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 15-22 градусы цяпла, па поўдні слупкі тэрмометраў паднімуцца да 24 градусаў.

У пятніцу ноччу пераважна па паўночным захадзе, днём ужо на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў цяпла. Днём чакаецца плюс 14-21, па паўднёвым усходзе - 22-25 градусаў.

У выхадныя дні паляпшэння надвор'я чакаць не даводзіцца.

У суботу і нядзелю ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 14-21; па ўсходзе ноччу будзе 13-15 градусаў цяпла, днём месцамі да 22-25 са знакам плюс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?