Гарачае надвор'е абяцаюць сіноптыкі ў выходныя: тэмпература па краіне дасягне 34 градусаў цяпла. Не абыдзецца без дажджоў, навальніц і парывістага ветру.

БелТА

БелТА

На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокая пажарная небяспека, таму лясы ў Беларусі масава закрываюць.

Ужо ў пачатку наступнага тыдня спёка пачне адступаць, распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 13 чэрвеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, і цёплая паветраная маса. Ноччу па захадзе, днём у многіх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад +8°С па ўсходзе да + 17°С па паўднёвым захадзе, днём +25 — + 31°С.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, пры навальніцы парывы да 12 м/с. Тэмпература ноччу +11 — + 13°С, днём +26 — + 28°С.

У нядзелю, 14 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу +12 — + 19°С, днём +27 — + 34°С, у паўночна-заходніх раёнах трохі больш свяжэй: 24 — +26°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Тэмпература ноччу +15 — + 17°С, днём 29 — +31°С.

У пачатку тыдня з паўночна-заходніх раёнаў спякота пачне адступаць:

У панядзелак, 15 чэрвеня, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту і вельмі цёплых паветраных мас, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.

Тэмпература ноччу +10 — +17°С, па паўднёвым усходзе да +19°С; днём ад +19°С па паўночным захадзе да +33°С па паўднёвым усходзе краіны.

У аўторак, 16 чэрвеня, пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу 7 — +14°С, днём +15 — + 20°С; па паўднёвым усходзе ноччу +15 — +19°С, днём 21 — + 26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?