Бундэстаг. Фота: verelq.am
Хакерская атака на Бундэстаг, што распачалася месяц таму, набыла пагрозлівыя маштабы, піша Der Spiegel.
Траян ва ўнутранай сетцы Parlakom працягвае перадаваць звесткі ў нявызначаным накірунку. Падобна, што прыйдзецца змяніць не толькі праграмнае забеспячэнне, але і ўсё «жалеза» Бундэстага.
Якой інфармацыяй завалодалі хакеры, невядома.
Сёння Федэральнае ведамства па бяспецы ў сферы інфармацыйных тэхналогій перанакіравала парламенцкі трафік у больш абароненыя сеткі. Спецслужбы нямала ведаюць пра траян, але не могуць «вычысціць» сістэмы.
След кібератак вядзе ў Расію, сцвярджае Der Spiegel са спасылкай на ўласныя крыніцы. У прыватнасці, падазраецца расійская Служба знешняй выведкі.