Нацыянальны аператар «Белтэлекам» плануе штогод падключаць па 400 тысяч абанентаў па тэхналогіі GPON (оптавалаконныя сеткі, што дазваляюць дасягаць хуткасці да 100 Мбіт/с), распавёў TUT.BY намеснік гендырэктара кампаніі Вадзім Шайбакоў.

Да 2020 года «Белтэлекам» плануе падключыць да GPON-сетак 2 млн хатніх гаспадарак, пракласці 10 тысяч км валаконна-аптычных ліній сувязі ды ўкараніць стандарт IPv6. Апошняе назаўсёды пазбавіць ад праблем кшталту «банаў Google».

Сёння 300 тысяч абанентаў «Белтэлекам», падключаных па тэхналогіі GPON, атрымліваюць трафік не на максімальнай магчымай хуткасці — у бліжэйшы час яе можна будзе павялічыць у некалькі раз праз пераход да тэхналогіі 10GPON (што не будзе патрабаваць пракладкі новых кабеляў).

Знешні інтэрнэт-шлюз плануецца павялічыць з сённяшніх 700 Гбіт/с да 2 Тбіт/с у 2020 годзе. Сярод прыярытэтных напрамкаў, па якіх зладжанае прамое пірынгавае злучэнне, — Google, «УКантакце», Mail.ru і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?