На відэасэрвісе Youtube стала магчыма загружаць відэа ў звышвысокай якасці — 8K. Праглядзець яго, вядома, можна і ў ніжэйшай якасці.

Шырыня кадра 8K-відэа — 4320 пікселяў. Звычайныя відэа на Youtube маюць шырыню кадра 240-480 пікселяў, HD — 720 пікселяў.

Першае 8K-відэа на Youtube, «Гарады-прывіды», здымалася ў ніжэйшым за 8K разрозненні на камеру RED Epic Dragon 6K, затым было дапрацаванае да 8K у Adobe After Effects.

Для таго, каб праглядзець відэа ў максімальнай якасці ў рэальным часе, спатрэбіцца надзвычай хуткае інтэрнэт-злучэнне (сярэдняя хуткасць па Беларусі складае каля 2,5 Мбіт/с, што далёка ад неабходнага) і дастаткова моцны камп’ютар. Але можна паспрабаваць паставіць відэа на загрузку ў максімальнай якасці ды пакінуць камп’ютар на пэўны час.

Глядзіце таксама: YouTube зрабіў магчымасць глядзець відэа на 360 градусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?