Мабільны аператар life:) прадставіў пакет «Пенсійны», прызначаны для пенсіянераў, інвалідаў усіх груп любога ўзросту, ветэранаў баявых дзеянняў і ліквідатараў Чарнобыльскай аварыі.

Абаненцкая плата складзе 14 400 рублёў на месяц. За гэтыя грошы штомесяц даюцца 10 тысяч бясплатных хвілін у сетцы life:). Тэлефанаванні на іншыя сеткі каштуюць 540 рублёў на хвіліну, SMS — 300 рублёў.

Праўда, 1 Мб мабільнага інтэрнэту абыдзецца ў 2220 рублёў.

Падключэнне пакету каштуе 18 тысяч (з іх 3 600 застанецца на рахунку па актывацыі). Пры падключэнні трэба прад’явіць пасведчанне асобы і дакумент, што дакажа прыналежнасць да вышэй названых катэгорый.

Чытайце таксама: life:) падвысіць тарыфы 22 чэрвеня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?