LSDS. Тут і ніжэй выявы: NASA

LSDS. Тут і ніжэй выявы: NASA

NASA амаль паспяхова правяло 9 чэрвеня чарговыя выпрабаванні пасадачнага модуля Low-Density Supersonic Decelerator, прызначанага для высадкі людзей на Марс і іншыя планеты.

LSDS быў запушчаны з аэрастата на вышыні 37 км, падняўся на рэактыўных рухавіках на 55 км, затым пачаў прызямленне. Па краях модуля былі надзьмутыя «падушкі», але 30-метровы парашут раскрыўся толькі часткова і парваўся.

Лятучая талерка прываднілася ў Ціхім акіяне недалёка ад Гаваяў. Хаця парашут спрацаваў так жа, як у мінулым годзе, NASA лічыць выпрабаванні ў асноўным паспяховымі: апарат запаволіўся да дзвюх хуткасцей гуку і нязначна пацярпеў пры падзенні, усю інфармацыю ўдалося здабыць. Прычына праблем з парашутам — сілы, што на яго дзейнічалі пры звышгукавых хуткасцях у параўнальна шчыльнай атмасферы Зямлі.

NASA працягне выпрабаванні LSDS — хутчэй за ўсё, лятучая талерка будзе выкарыстаная для пасадкі новага марсахода (аперацыя запланаваня на 2035 год), а то і для высадкі чалавечай місіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?