Тэхналогія кампаніі Kino-mo, заснаванай берасцейцамі Кірылам Чыкеюком і Арцёмам Ставенкам, мае шанцы перамагчы ў брытанскім конкурсе Virgin Media Business, піша TUT.BY.

Выявы ў праектары Kimo-no праецыруюцца наўпрост у паветра, як у фантастычных фільмах. Сабекошт «паветранага» дысплэя складае 180 фунтаў.

Для Expo-2015, Сусветнай выставы ў Мілане, Італія, будзе створаны 42-цалевы «паветраны» дысплэй.

Распрацоўшчыкі прапануюць выкарыстоўваць тэхналогію найперш для рэкламы. Папярэдняя іх тэхналогія, што паказвае анімаваныя карцінкі на колах ровараў, ужо выкарыстоўваецца ў гэтых мэтах у Мексіцы, Ірландыі, Японіі. Сузаснавальнік Kino-mo быў названы адным з 30 найбольш перспектыўных маладых беларускіх прадпрымальнікаў.

«Паветраны» дысплэй нагадвае вентылятар, на лопасцях якога размешчаныя светладыёды. Калі «вентылятар» пачынае рухацца, утвараецца круглы «паветраны» экран, на якім паказваюцца каляровыя выявы з высокай частатой абнаўлення. Карцінкі можна перадаваць на праектар хоць са смартфона, нават у рэальным часе.

Сёння Kino-mo з праектам «паветранага» дысплэя бяруць удзел у конкурсе стартапаў Virgin Media Business, дзе ўжо трапілі ў паўфінал. Пераможца конкурсу атрымае 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў на маркетынгавую кампанію сваёй вынаходкі ды бясплатную дапамогу ментара. Аддаць голас за праект можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?