Нямецка-амерыканская група навукоўцаў прадставіла металічны сплаў з эфектам памяці і надзвычай доўгай трываласцю без эфекту стомленасці, піша BBC са спасылкай на артыкул у часопісе Science.

Дэталь з новага сплаву нікеля, тытану і медзі можа змяніць форму пад 10 млн раз і не зламацца ад гэтага. Звычайныя сплавы з эфектам памяці вытрымліваюць у сотні і тысячы раз менш змен формы.

Сплавы з эфектам памяці пры нагрэве аднаўляюць пачатковую форму, калі былі дэфармаваныя ў халодным стане. Дэталі з такіх сплаваў выкарыстоўваюцца, напрыклад, пры хірургічных аперацыях: напрыклад, стэнты (сетчатыя трубкі) з такіх сплаваў могуць быць уведзеныя ў крывяносныя сасуды і там расшырыцца разам з сасудам.

Звычайна ў такіх сплавах крышталічная рашотка аднаўляе форму праз механічнае напружанне, што ўтвараецца пры дэфармацыі. Праз асаблівы працэс крышталізацыі сплаву з прымессю Ti2Cu атамы размяшчаюцца так, што маюць дзве стабільныя канфігурацыі — і могуць зноў і зноў між імі «пераключацца» пры зняцці нагрузкі альбо пры нагрэве.

У прыватнасці, пласцінка плошчай у 1 см² і таўшчынёй менш за 1 мм вытрымала 10 млн «пераключэнняў». «Нястомны» сплаў трымаў навукоўцаў за эксперыментам тыднямі.

З такога сплаву можна вырабляць «кантраляваныя паверхні» для самалётаў, сонечных батарэй ці пратэзаў сэрца, а тое і кампрэсары для лядоўняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?