Кампаніі Google і Levi’s аб’ядналіся з неназваным японскім вытворцам тэкстыльных валокнаў-праваднікоў у праекце «разумнага адзення» Project Jacquard, піша Quartz са спасылкай на заяву Google на прэс-канферэнцыі ў Маўнцін-В’ю (ЗША).

Інтэрактыўныя джынсы, кашулі і курткі змогуць падключацца да любых гаджэтаў. Напрыклад, правёўшы па кішэні можна будзе зменшыць гук тэлефона, а націснуўшы на калена — выключыць святло ў пакоі.

«Разумныя» валокны могуць быць уплеценыя ў практычна любую тканіну. Першае «разумнае адзенне» Project Jacquard мае з’явіцца ў продажы ў 2016 годзе.

У інтэрнэце адзначаюць цікавае супадзенне: «разумнае адзенне» многім запомнілася з фільма «Назад у будучыню-2», дзеянне якога адбывалася ў канцы 2015 года. У згаданым фільме адзенне падстройвалася пад памер гаспадара ды аўтаматычна сушылася, але не ўмела запальваць святло ці ўзаемадзейнічаць з разумным гадзіннікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?