2 чэрвеня стартаваў другі этап укаранення кірылічнай даменнай зоны.бел. Зрабіць стаўку на аўкцыёне за «прыгожае» імя для сайта можна на сайце auction.cctld.by.

Для аўкцыёнаў абраныя дзве тысячы кароткіх спалучэнняў літар і «гучных» слоў кшталту грошы.бел, здароўе.бел, дети.бел альбо дмитрий.бел. Стартавая цана кожнага — 450 тысяч рублёў. Грошы з аўкцыёнаў пойдуць на дабрачыннасць.

Стаўкі робяцца з крокам па 50 тысяч рублёў. Калі на імя знойдзецца толькі адзін ахвочы, пакупка будзе каштаваць 472,5 тысяч. Для аўкцыёну можна прапанаваць і свой варыянт (напрыклад, свойварыянт.бел), але тады імя можа выкупіць нехта іншы, хто прапануе вышэйшую цану.

З правіламі аўкцыёнаў па-руску і па-англійску можна азнаёміцца тут.

***

Дазвол на запуск кірылічнай даменнай зоны.бел быў атрыманы ў кастрычніку 2014 года. Запуск даменнай зоны адбываецца ў тры этапы: з 1 сакавіка 2015 года пачалася прыярытэтная рэгістрацыя для таварных знакаў і фірменных найменняў, з 2 чэрвеня — этап аўкцыёнаў, а ў 1 кастрычніка пачнецца адкрытая рэгістрацыя, такая ж, як у зоне.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?