Тут і ніжэй выявы: HTT/Jumpstartfund

Тут і ніжэй выявы: HTT/Jumpstartfund

Высокахуткасны цягнік-«трубаправод» Hyperloop, прыдуманы стваральнікам SpaceX і Tesla Эланам Маскам, мае быць пратэставаным у рэальным свеце ўжо ў 2016 годзе. Як распавёў Wired дырэктар праекту Дырк Альбарн, паездкі на ім могуць стаць бясплатнымі.

«Я насамрэч шчыра веру, што калі мы створым сетку Hyperloop і зробім яе бясплатнай прынамсі ў няпікавыя гадзіны, а ў пікавыя будзем браць невялікую плату, а зарабляць будзем на іншым, гэта сур’ёзна зменіць жыццё людзей», — сказаў ён.

Зрабіць транспарт бясплатным можна праз выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі. Гэта не толькі забяспечыць энергіяй цягнікі, але і пакіне залішак, які можна будзе прадаваць.

Hyperloop фінансуецца па прынцыпе пошуку спажыўцоў — праектам ужо зацікавіліся 350 кампаній з 21 краіны свету, больш за 400 інвестараў уклалі свае грошы.

Першы камерцыйны трэк будзе каштаваць мільярды даляраў. Да пачатку яго будаўніцтва будзе створаны тэставы 8-кіламетровы трэк у Квэй-Вэлі, Каліфорнія. Цягнікі на ім будуць хадзіць з хуткасцю, блізкай да траціны хуткасці гуку, у канчатковай версіі хуткасць Hyperloop мае быць звыш за 1000 км/г. 

На тэставым трэку будзе адпрацоўвацца не столькі хуткасць — будзе аптымізаваная сістэма пасадкі пасажыраў у капсулы (іх плануецца запускаць кожныя 30 секунд) і руху саміх капсул (пасажыры маюць адчуваць хуткасць не як у самалёце, а як у машыне).

У выпадку поспеху ў ЗША Hyperloop плануюць збудаваць на Бліжнем Усходзе, у Азіі і Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?