Трэці матч 7-га тура чэмпіянату краіны па футболе скончыўся з лікам 0:0.

Гэтым разам унічыю згулялі «Віцебск» і мінскае «Дынама», што спыніла сваю серыю з трох перамогаў.

Нагадаем, што з лікам 0:0 у сераду згулялі «Тарпеда-БелАЗ» і БАТЭ, а таксама «Шахцёр» і «Белшына».

Сёння таксама гуляюць: «Нафтан» — «Славія», «Мінск» — «Нёман», «Дынама» Брэст — «Слуцк», «Граніт» — «Нёман».

У нядзелю пройдзе фінал Кубка Беларусі: БАТЭ — «Шахцёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0