Эйфелева вежа ў Парыжы ў пятніцу была закрытая для публікі з-за пратэсту персаналу супраць кішэннікаў.

planetware.com

planetware.com

Супрацоўнікі адной з галоўных славутасцяў французскай сталіцы заклікаюць кіраўніцтва прыняць эфектыўныя меры супраць растучага ліку злодзеяў. Па іх словах, на вежы дзейнічаюць некалькі бандаў: часцей за ўсё яны нападаюць на турыстаў з Кітая, якія, як лічыцца, носяць з сабой вялікія сумы наяўных.

Кампанія, якая абслугоўвае Эйфелеву вежу, заявіла, што працуе з паліцыяй, каб забяспечыць бяспеку наведвальнікаў і персаналу.

Падобную акцыю ў 2012 годзе арганізавалі супрацоўнікі Луўра, адзначае Франс-прэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?