Фота: ESA
Касмічная абсерваторыя «Планк» зрабіла здымак зорнага скопішча, вельмі падобны да карціны Вінсэнта Ван Гога, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва.
Сіні колер на «карціне» — участкі з невялікай колькасцю пылу і газу, жоўтыя і чырвоныя — з большай шчыльнасцю рэчыва. Самая цёмная пляміна — туманнасць Арыёна.
Спампаваць фота ў вялікім разрозненні можна тут. Усе аб’екты на фота падпісаныя тут.
У сфатаграфаванай вобласці з пылу і газу актыўна ўтвараюцца новыя зоркі. Туманнасць Арыёна знаходзіцца ў 1600 светлавых гадах ад Зямлі. На нашым небе яе можна пабачыць нават няўзброеным вокам.