Фота: Christopher Thomond для The Guardian

Фота: Christopher Thomond для The Guardian

Парламент Францыі прыняў закон, паводле якога супермаркеты прымусяць аддаваць ежу, тэрмін прыгоднасці якой блізкі да заканчэння, на дабрачыннасць, паведамляе The Guardian.

Закон мае дапамагчы не толькі накарміць жабракоў, але і спыніць «эпідэмію» росту колькасці харчовых адкідаў. Да 2025 года Францыя плануе зменшыць аб’ём харчовых адкідаў удвая.

Супермаркеты абавяжуць аддаваць яшчэ прыдатную да спажывання ежу, якую яны наўрад ці паспеюць прадаць, на карысць бедных і незабяспечаных альбо проста на корм жывёлам. Таксама закон забараняе наўмысна псаваць непрададзеныя прадукты.

Да ліпеня наступнага года вялікія супермаркеты (плошчай больш за 400 м²) абавяжуць падпісаць кантракты з дабрачыннымі арганізацыямі. Штраф за парушэнне дасягае 75 тысяч еўра, парушальнікам пагражае да двух год турмы.

Французская федэрацыя камерцыі і дыстрыбуцыі раскрытыкавала закон. Па словах яе прадстаўніка, вялікія супермаркеты даюць толькі 5% аб’ёму харчовых адкідаў, але атрымаюць дадатковую нагрузку ў выглядзе кантрактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?