Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову ўнесці ў школьную праграму наведванне значных мясцін Беларусі.

Пра гэта беларускі лідар заявіў сёння, выступаючы на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Лукашэнка адзначыў, што Федэрацыя прафсаюзаў і Міністэрства адукацыі ўнеслі добрую прапанову ўключыць у школьную праграму абавязковае наведванне значных мясцін Беларусі. «Гэтым трэба займацца, гэта частка патрыятычнага выхавання», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што такі досвед быў у Савецкім Саюзе, аднак цяпер яго пачалі забываць.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў арганізоўваць паездкі ў тым ліку ў шосты школьны дзень — суботу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0