Удзень 19 мая на вуліцы Ціміразева ў Мінску сутыкнуліся тры легкавыя аўтамабілі: «Фольксваген Пола», «Форд Фокус» і «УАЗ-3909», паведамляе прэс-служба МНС.
«УАЗ» у выніку сутыкнення перакуліўся. Работнікі МНС прадухілілі ўзгаранне паліва ў выніку ДТЗ.
Пасля агляду брыгадай хуткай дапамогі ў бальніцу былі дастаўленыя кіроўца «УАЗа» з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, удар сцягна і грудной клеткі», і пасажыр (папярэдні дыягназ — удар грудной клеткі).
Разгляд па факце здарэння праводзіць УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.