polit.ru
Байца прызналі вінаватым па адразу двух артыкулах Крымінальнага кодэксу – сэксуальны гвалт і крадзеж.
Паводле следства, мінулай вясной Аляксандр Емяльяненка за адну ноч двойчы згвалціў сваю жанчыну-прыслугу, а потым скраў у яе пашпарт.
Пацярпелы бок задаволены прысудам, а абаронца спартоўца заявіў, што будзе яго абскарджваць.
Аляксандр Емяльяненка – вядомы расійскі спартовец, шматкратны чэмпіён Расіі і свету па баявым самба, брат тытулаванага Фёдара Емяльяненкі. Аляксандр скончыў сваю кар’еру ў 2012 годзе, пасля чаго некаторы час жыў у адным з афонскіх манастыроў.