Днямі некаторыя з лідараў так званых «ДНР» і «ЛНР», якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны, паведамілі, што так званы «праект Наваросія» закрыты, бо не здолеў атрымаць развіцця, на якое яны спадзяваліся.

АП

АП

Так, міністр замежных спраў «ДНР» Аляксандр Кофман заявіў, што праект «Наваросія» «закрыты на некаторы час».

«Што тычыцца праекта «Наваросія», то ў сілу таго, што народны выбух адбыўся раней, чым мы планавалі, бо мы не змаглі ўтрымаць насельніцтва на мітынгах, раней патрэбнага падняліся і нашы прыхільнікі ў іншых рэгіёнах — у Адэсе, Харкаве. У выніку больш за 40 нашых хлопцаў загінулі ў Адэсе, многія актывісты былі арыштаваныя ў Харкаве, а рэспублікі, якія меркавалася стварыць у гэтых рэгіёнах, аказаліся абезгалоўленымі. Таму праект «Наваросія» закрыты на некаторы час», – паведаміў Кофман у інтэрв’ю СМІ.

У той жа момант аб спыненні дзейнасці свайго руху «Наваросія» заявіў яго старшыня Алег Цароў: «Дзейнасць структур «Наваросіі» замарожаная, паколькі яна не ўпісваецца ў план мірнага ўрэгулявання, падпісаны ў прысутнасці краін «нармандскай чацвёркі».

На дадзены момант сайт так званага «парламента Наваросіі» не працуе, на ім значыцца, што «абслугоўванне афіцыйнага сайта парламента Наваросіі прыпынена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?