Вядомы расійскі музычны крытык Арцемій Троіцкі запісаў 4-хвілінны відэаролік, прысвечаны канцэрту беларускага гурту Port Mone.

Троіцкі пазнаёміўся з творчасцю Port Mone, калі быў прадстаўніком Расіі на ўзнагародах Experty.by па выніках 2009 года. Тады ён апісаў іх дэбютны альбом «Dip» наступным чынам: «Аўтарская і кампазітарская думка гэтага калектыва бачыцца мне ў найвышэйшай ступені якаснай у адрозненне ад большай колькасці сучасная акардэоннай музыкі (улічваючы джаз і авангард), дзе інструменталіст напышліва і безадказна выдувае з мяхоў свае рулады».

Новы альбом «Thou» таксама спадабаўся Троіцкаму і ён запісаў прысвячэнне калектыву і хуткаму канцэрту, дзе сярод іншага адзначыў: «Гэта гурт, які цалкам спакойна мог бы прадстаўляць Беларусі і наогул славянскую музыку на конкурсах, фэстах у самых розных краінах і ўпэўнены, што і там ён на журы і экспертаў рабіў бы вельмі добрае ўражанне».

***

Трыа Port Mone было заснаванае ў Мінску ў 2009 годзе Аляксеем Варсобай (акардэон), Аляксеем Ванчуком (бас-гітара) і Сяргеем Краўчанка (перкусія). На рахунку калектыва тры дыскі, у тым ліку «Хмелева Project» супольна з ўкраінскім фолк-гуртом «ДахаБраха».

Альбом «Thou» (2014) атрымаў узнагароду Experty.by як найлепшы альбом 2014 года, а таксама ўзнагароду за найлепшы інструментальны альбом. Падарункам пераможцам ад «Атлант-Тэлекам» стаў сольны канцэрт. Альбом быў выдадзены на славацкім лэйбле Hevhetia, а некалькі тыдняў таму гурт падпісаў міжнародны кантракт з канцэртным агенцтвам Charmenko, якое таксама прадстаўляе інтарэсы Горана Брэгавіча, Manu Chao, Саліфа Кейта і іншых вядомых артыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0