Аляксандр Лукашэнка 19 мая сустрэўся з Мітрапалітам Філарэтам, пачэсным Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
president.gov.by
Сустрэча прайшла ў дні велікодных святкаванняў. Кіраўнік дзяржавы і мітрапаліт павіншавалі адзін аднаго з гэтым светлым святам.
Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт паставілі свечкі ў дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых, з цеплынёй паразмаўлялі ў час чаяпіцця, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка паднёс у дар мітрапаліту Філарэту фарфоравы сервіз ручной работы.





