У аўторак пасля абеду супрацьмінны карабель ВМС Літвы Kuršis ў Балтыйскім моры знайшоў зніклы над Балтыйскім морам літоўскі самалёт «Ан-2».
DELFI
Самалёт быў знойдзены прыкладна за 700 метраў ад пазіцыі, зафіксаванай шведскім радарам паветранага назірання. Дадзеныя былі атрыманыя ад Каардынацыйнага цэнтра ратавальнікаў Швецыі, паведамляе Міністэрства абароны Літвы.
Самалёт быў знойдзены на марскім дне, на глыбіні 124 метраў.
Знойдзены самалёт агледзела відэакамера падводнага робата судна Kuršis. Было выяўлена, што бартавы нумар самалёта адпавядае нумару шуканага паветранага судна.





