У Мінскім футбольным манежы 19—22 мая праходзіць II Міжнародная спецыялізаваная выстава спорту, актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця. Вялікага ажыятажу выстава не выклікае, ды й займае не больш за траціну плошчы футбольнага манежу. Асноўныя тэматычныя стэнды выставы прысвечаны трэнажорам, спартыўнай экіпіроўцы і харчаванню, медыцынскаму турызму і страхаванню. Побач з выставай праходзіць XIII Рэспубліканскі экалагічны форум. На ім прадстаўлены стэнды экалагічных дамоў, фларыстыкі, энергазберагальных тэхналогій і экалагічных ініцыятыў.
Стэнды з трэнажорамі.
Паказальныя выступы маладых гімнастак.
Вось з такіх саламяных кубоў будуе экалагічныя дамы кампанія «Экакуб».
Прэзентацыя садовай мэблі і рыштунку.
Памочнік прэзідэнта па пытаннях спорту і турызму Максім Рыжанкоў.
Стужку пераразаюць Максім Рыжанкоў і старшыня гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.
Стэнд садовых упрыгожванняў.
Паказальныя выступы вулічных спартоўцаў-воркаўцераў.
Кантэйнер для смецця, пафарбаваны ў пейзажны малюнак.
Стэнд для збору смецця.
Стэнд беларускай кампаніі, якая вырабляе спецыялізаваныя каналізацыі і ачышчальныя сістэмы для прыватных дамоў.
Стэнд прадпрыемства «Кветкі сталіцы».
Наведнікі выставы.





