Сайт Нацыянальнай бібліятэкі па стане на 1 красавіка

Сайт Нацыянальнай бібліятэкі па стане на 1 красавіка

Абодва ўдзельнікі тэндару на абнаўленне і мадэрнізацыю сайта Нацыянальнай бібліятэкі падалі заяўкі, што не задаволілі замоўцу, паведамляе Onliner.by. Тэндар будзе праведзены паўторна.

Навукова-вытворчае таварыства «Тодэс» прапанавала правесці работы па заяўленай цане (3,141 млрд беларускіх рублёў), але аб’ём работ не задаволіў замоўцу. ААТ «Агат-Сістэм» прапанавала адпаведны тэхнічным умовам аб’ём работ, але замоўцу не задаволіла цана.

«Цана (у 3,141 млрд  НН) цалкам рэальная, — тлумачыць дырэктар «Тодэс» Юрый Суровы. — Гаворка ідзе не пра сайт, які можна зрабіць у адзіночку на каленцы. Параўнайце цэны з расійскімі ці заходнімі — яны ў разы больш».

«Сухі сабекошт гэтага праекту пры нармаванні па дзяржаўных заробках складае 400 тысяч даляраў», — кажа начальнік аддзела «Агат-Сістэм» Аляксей Шульдаў. Паводле яго слоў, праца з нацыянальнай бібліятэкай адрозніваецца ад працы са звычайным інтэрнэт-парталам, працэс інтэграцыі парталу з каталогамі вельмі працаёмкі.

***

Тэндар на мадэрнізацыю парталу Нацыянальнай бібліятэкі быў абвешчаны 30 сакавіка. Да ўдзелу запрашаліся любыя фізічныя і юрыдычныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Выканаць працу трэба было да 15 снежня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?