Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Радзькова ад пасады памочніка прэзідэнта па стане здароўя. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 мая.

Аляксандр Радзькоў нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Вотня (Быхаўскі раён). Доктар педагагічных навук. У 2001—2003 гг. ён быў рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (2001—2003). у 2003—2010 гг. — міністрам адукацыі, ад 2010-га — першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ад 2014 быў памочнікам прэзідэнта. Узначальвае «Белую Русь». З'яўляўся таксама кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах — 2010.

У 2014-м Радзькова фармальна панізілі, перавёўшы з першага намесніка кіраўніка АП у ранг памочніка. Але ён фактычна атрымаў неабмежаваны доступ да кіраўніка краіны. Менавіта ў абавязкі Радзькова ўваходзілі азнаямленне Лукашэнкі са свежымі навінамі, падрыхтоўка сустрэч і тэлефонных размоваў.

Радзькоў таксама запомніўся тым, што пры ім зачынілі Коласаўскі ліцэй, перавялі выкладанне гісторыі на рускую мову, а таксама за подпісам гэтага чалавека ішлі фармуляры аб «недапушчэнні прымусовай беларусізацыі ў Брэсцкай вобласці».

«Калі няма кансалідацыі, няма адзінага нацыянальнага лідара, то, як паказвае сітуацыя ў суседняй краіне, можа быць вайна», — заявіў ён на з’ездзе «Белай Русі» ў лістападзе 2014 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?