Кыргызская Рэспубліка вяртае паслоў у Беларусь і Вялікабрытанію. Аб гэтым паведамляецца на сайце парламента гэтай краіны.

Як гаворыцца ў паведамленні, 19 мая на пасяджэнні Камітэта па міжнародных справах была ўхвалена кандыдатура Кубанычбека Амураліева на прызначэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь. На пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Вялікабрытаніі зацвердзілі Гульнару Іскакаву.

МЗС Кыргызстана, нагадаем, адклікаў свайго пасла з Беларусі ў жніўні 2012 года ў адказ на адмову афіцыйнага Мінска экстрадзіраваць на радзіму брата зрынутага прэзідэнта Бакіева — Жаныбека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?