Фота: psicologiasistemica.net

Фота: psicologiasistemica.net

У афіцыйным блогу Белага дома 17 мая з’явілася галаваломка, над вырашэннем якой інтэрнаўты б’юцца дагэтуль. Яе апублікаваў Эд Фэлтан, намеснік дырэктара па тэхналогіях адміністрацыі Барака Абамы.

Умовы задачы:

Боб і Эліс гуляюць у гульню. Яны выйграюць ці прайграюць разам. Перад пачаткам гульні яны могуць дамовіцца аб стратэгіі, але калі гульня пачнецца, яны не змогуць ніяк кантактаваць.

Калі гульня пачынаецца, яны падкідваюць манеткі і занатоўваюць, што выпала — арол ці рэшка. Эліс спрабуе адгадаць, што выпала ў Боба, а Боб — што выпала ў Эліс. Свае здагадкі яны запісваюць.

Калі хоць адзін з іх адгадаў, што выпала ў іншага, выйграюць абодва. Калі не адгадалі абодва — каманда прайграе.

Задача — сфармуляваць такую стратэгію, пры якой каманда выйгравала бы заўсёды.

Напрыклад, калі і Боб, і Эліс будуць штораз запісваць «арол», яны выйграюць толькі ў 75% выпадкаў. Такі адказ няправільны.

Фэлтан прапануе чакаць падказак у сваім твітары.

***

Эд Фэлтан займаецца праграмаваннем з 1977 года. Ён адзначае, што адным з прыярытэтаў адміністрацыі Абамы ёсць наданне доступу да камп’ютараў кожнаму школьніку ў краіне, а сам Абама стаў першым прэзідэнтам-праграмістам. Але праграмаванне — гэта не толькі напісанне коду, але і сацыяльная кааперацыя, у якой прыходзіцца вырашаць падобныя задачы.

Разгадайце таксама: Лагічная задача для 14-гадовых «зламала мозг» карыстальнікам Facebook

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?