З нагоды 10-годдзя Youtube The Guardian папрасіў відэасэрвіс адабраць дзясятку самых папулярных катоў дзесяцігоддзя. Газета называе катоў «музамі і талісманамі Youtube».
Каты ўпарадкаваныя па колькасці праглядаў, падпісантаў, актыўнасці дыскусій вакол іх і крэатыўнасці аўтараў ролікаў.
1. Maru — японскі кот, які любіць каробкі. Любыя каробкі.
2. Grumpy Cat — котка па мянушцы Тард з вельмі незадаволеным «выразам твару».
3. Simon’s Cat — кароткаметражныя мультфільмы, у якіх кашатнікі бачаць амаль дакументалістыку.
4. Surprise Kitten — адно адзінае відэа, але 75 млн праглядаў з 2009 года.
5. Bane Cat — страшны вораг Бэтмена, герой фільма «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды».
6. Henri The Existential Cat — кацінае жыццё ў найлепшых традыцыях нуару.
7. Colonel Meow — кот, які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як уладальнік найдаўжэйшай поўсці (амаль 23 см).
8. Nyan Cat — песенька, якая вас не адпусціць. Ёсць версія на 10 гадзін.
9. Keyboard Cat — адзін з «гімнаў Youtube».
10. Sparta Cat — герой песні «Mean Kitty Song» 2007 года.





