Experty.by, беларускі партнёр фінскага шоўкейс-фестывалю Lost In Music, абвясціў аб наборы гуртоў на выступ ад Беларусі. Фэст пройдзе 14-17 кастрычніка ў Тамперэ, другім па велічыні горадзе Фінляндыі.

Гуртам прапануецца запоўніць форму на сайце фэсту. Адборам зоймуцца яго непасрэдныя арганізатары. Заяўкі трэба адсылаць да 31 мая.

Адабраныя выканаўцы атрымліваюць бясплатнае размяшчэнне і харчаванне на дзень выступу, а таксама пропуск на канферэнцыю Music&Media, што адбудзецца ў гэтыя ж дні. Магчымая візавая падтрымка.

«За апошнія пару год я бачыў беларускіх артыстаў на шоўкейсах у Вільні і Таліне. На мой погляд, сярод іх дакладна ёсць тыя, хто варты міжнародный сцэны», – кажа Тапіа Кор’юс, старшыня кіравання Music&Media.

Дзякуючы згаданым фэстам гурт Super Besse выдасць альбом на еўрапейскім лэйбле «I Love You Records», а Port Mone падпісалі кантракт з букінг-агенцтвам Charmenko, якое адказвае за канцэрты Горана Брэгавіча і Manu Chao.

Квіток на ўсе канцэрты чатырохдзённага фэсту для гледачоў каштуе 24 еўра, замовіць яго можна анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?