У Беларусі з 19 па 23 мая пройдзе прафілактычная акцыя «Стоп-спайс!». Пра гэта паведаміў сёння начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Віталь Янчын на прэс-канферэнцыі аб прафілактыцы правапарушэнняў і наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі.

«Акрамя тэматычных выступленняў перад моладдзю аб прававых і медыцынскіх выніках ужывання наркотыкаў запланаваны навучальныя трэнінгі для педагогаў па тактыцы выяўлення падлеткаў-наркаманаў», — сказаў Віталь Янчын.

Акрамя таго, бацькам будзе растлумачана магчымасць абмежавання доступу дзяцей да пэўных сайтаў шляхам пісьмовага звароту да інтэрнэт-правайдараў. Адбудуцца спартыўныя і культурныя мерапрыемствы па прафілактыцы наркаманіі, фарміраванні здаровага ладу жыцця, прывіцці духоўных і маральных каштоўнасцей.

Асаблівую ўвагу органы ўнутраных спраў удзеляць праверцы месц масавай канцэнтрацыі моладзі: інтэрнатаў, дыскатэк, клубаў, вакзалаў, паяздоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?