У сярэдзіне мая лісты з Міністэрства інфармацыі атрымалі адразу некалькі вядомых інтэрнэт-рэсурсаў. Сярод іх сайт радыёстанцыі «Радыё Рацыя», музычны партал «Тузін.fm», сайт Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

У інтэрнэце пайшла пагалоска аб папярэджаннях, якія нібыта атрымліваюць інфармацыйныя рэсурсы.

Як расказалі Еўрарадыё ў прававым аддзеле Мінінфармацыі, гэта не так:

«Дакументы, атрыманыя названымі вамі сайтамі, не з’яўляюцца папярэджаннямі. Гэта інфармацыйныя лісты аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства.

Мы не можам пакуль назваць вам прычыны таго, чаму іх вырашылі даслаць менавіта ў такія рэдакцыі. Міністэрства інфармацыі цяпер займаецца складаннем базы ўладальнікаў сайтаў», — паведамілі ў Мінінфарме.

Пасля ўвядзення зменаў у закон «Аб сродках масавай інфармацыі» ў Беларусі доступ да любога інфармацыйнага інтэрнэт-сайта можна закрыць за два і больш папярэджанняў, атрыманых на працягу года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?