Тут і ніжэй фота: EPAM/dev.by

Тут і ніжэй фота: EPAM/dev.by

Кампанія EPAM прадставіла на выставе Embedded World 2015 у Нюрнбергу, Германія, наручную прыладу Stress Tracker, распавядае dev.by.

Stress Tracker носіцца на руцэ, плячы ці назе. Датчык фіксуе ўзровень электрычнага супраціўлення скуры, на які ўплываюць стан чалавека і характарыстыкі асяроддзя, а мікрафон запісвае навакольныя гукі. Аналіз інфармацыі дазваляе вызначыць прычыну стрэсу.

Адмысловы алгарытм дазваляе запісаць гукі толькі ў патрэбны момант, за некалькі хвілін да стрэсу і некалькі хвілін пасля яго. Праслухаць запісы стрэсавых момантаў можна з дапамогай Android-смартфона.

«Яшчэ адной адметнай рысай прылады ёсць яе адаптыўнасць: яна падладжваецца пад канкрэтнага чалавека і вызначае яго натуральны ўзровень пацення ў тым асяроддзі, у якой ён цяпер знаходзіцца», — кажа Міхаіл Байко, аўтар прылады і дырэктар EPAM Embedded Practice.

Прататып прылады быў уласнаруч створаны за два гады, але аб серыйнай вытворчасці казаць пакуль рана. EPAM не збіраецца самастойна прадаваць прылады, бо ёсць сэрвіснай кампаніяй, тлумачыць Байко.

Ад таго, хто стане кампаніяй-уладальнікам тэхналогіі, а таксама ад памеру партыі будзе залежыць цана прылады. Але Байко верыць: калі Stress Tracker дабярэцца да крамаў, ён не будзе даражэйшым за 100 даляраў.

Прылада можа несці як забаўляльныя, так і сур’ёзныя функцыі. На выставе ёй зацікавіліся прадстаўнікі сферы грамадскага транспарту: маніторынг стану кіроўцы дазволіць пазбегнуць небяспечных для пасажыра сітуацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?