Цёплае і камфортнае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі на бягучым тыдні.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 19 мая, умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 1-6 градусаў, у многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры магчымы замаразкі да нуля — мінус 3 градусаў. Днём паўночныя вятры зменяцца на паўднёвыя, паступова пачне паступаць больш цёплае паветра паўднёвых шырот. Тэмпература паветра складзе ад 15 да 21 градуса цяпла, а па паўднёвым захадзе - да плюс 24 градусаў.

З серады надвор'е па паўднёвым усходзе краіны будзе вызначаць поле павышанага ціску, па паўночным захадзе і ў цэнтральных раёнах — атмасферныя франты.

Па іх перыферыі ў Беларусь будзе паступаць паветра з Міжземнага мора. Ноччу па паўночным захадзе, а днём і ў цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, днём пры навальніцах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/c.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6—13 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 21—28 градусаў цяпла, па паўночным захадзе будзе халадней — плюс 17-20 градусаў.

У чацвер, 21 мая, у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымы навальніцы, днём пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-17 градусаў, днём будзе ад плюс 14 па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу-суботу ў паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 9—16 градусаў, днём чакаецца ад плюс 14 па паўночным захадзе да плюс 28 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю, 24 мая, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу — плюс 9—16 градусаў, днём — 20—27 градусаў цяпла, па паўночным захадзе будзе халадней — плюс 16—19 градусаў.

У панядзелак у Мінску прайшоў град, twitter.com/janych82

У панядзелак у Мінску прайшоў град, twitter.com/janych82

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?