На Мінскім аўтамабільным заводзе адбылося надзвычайнае здарэнне. Аднаму з работнікаў прэсам адрэзала частку правай нагі.
Пра гэта TUT.BY распавяла крыніца на прадпрыемстве. Факт ускосна пацвердзілі і ў адміністрацыі завода.
Як стала вядома, рамонтнік 1977 года нараджэння збіраўся рамантаваць абсталяванне ў кавальска-нарыхтоўчым цэху МАЗа. Калі ён прыступіў да працы, прэс аднаго з станкоў упаў яму на нагу. У выніку мужчына страціў частку ніжняй канцавіны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай няшчаснага выпадку стала парушэнне тэхнікі бяспекі.
На месца надзвычайнага здарэння прыбылі супрацоўнікі «хуткай» і МНС. У бліжэйшы час сітуацыю абяцалі пракаментаваць ў Следчым камітэце.





