Міністэрства гандлю Беларусі правяло праверкі гандлёвых аб'ектаў, якія рэалізуюць абутак, у выніку прыпыненая праца 12 сталічных крамаў.

Гаворка ідзе аб крамах, якія належаць ТАА «Аксіс на Кірава» («Мегатоп»), ПГУП «Дзве таполі» («О'кей») і ПГУП «КорсаКома» («V сетка салонаў абутку», «Абутковы дыскаўнтэр «Еўрасток»).

Устаноўлена, што ў парушэнне заканадаўства ва ўсіх правераных крамах абутак айчыннай вытворчасці быў прадстаўлены ў вельмі вузкім асартыменце. У асобных выпадках асартыментны пералік не выконваўся больш чым на 80%.

Таксама апроч іншых парушэнняў правілаў гандлю ў двух крамах ПГУП «КорсаКома» выяўлены факты рэалізацыі і захоўвання абутку імпартнай вытворчасці без маркіроўкі кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі на суму звыш Br130 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?