Выйшаў новы нумар Arche (№ 3 за 2015 год), які з’яўляецца лагічным працягам тоўстага № 7 часопіса за 2009 год «Гістарыяграфія 1920-х: Сярэднявечча і раннемадэрны час» і № 9 за 2014 год «Гістарыяграфія 1920-х гадоў: «доўгае XIX стагодзьдзе»: мова і нацыя».

Гэтым разам да ўвагі аматараў і знаўцаў беларускае гісторыі прапануюцца найлепшыя здабыткі беларускай гістарыяграфіі 1920-х гадоў, прысвечаныя паўстанцкім і рэвалюцыйным падзеям, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст. На 732 старонках знайшлі адлюстраванне падзеі паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг., стварэнне і дзейнасць народніцкіх гурткоў у другой палове ХІХ ст., асаблівасці рэвалюцыйных хваляванняў 1905—1907 гг. у Беларусі. Сярод аўтараў нумара — Іван Цвікевіч, Усевалад Ігнатоўскі,Сяргей Цытовіч, Уладзімір Пічэта, Зміцер Жылуновіч і інш.

ПОЎНЫ ЗМЕСТ (PDF) НУМАРА ДАСТУПНЫ ТУТ.

Як замовіць выданне — чытайце на сайце часопіса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0